Перайсьці да зьместу

Карона Кельцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карона
Поўная назва па-польску: Korona Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1973
Горад Кельцы, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 15 550
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
korona-kielce.pl (пол.)​ (анг.)

«Каро́на» (па-польску: Korona) — польскі футбольны клюб з гораду Кельцы. Заснаваны 10 ліпеня 1973 году.

Каманда «Кароны» ў 1975 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1973 годзе пасьля аб’яднаньня двух кельцкіх клюбаў — Іскра і СГЛ. Новы клюб «Карона» прасунуўся ў Другую лігу польскага першынства ў 1975 годзе, але каманда праз дрэнныя вынікі неўзабаве пазбавілася свайго месца. Наступнае прасоўваньне ў другі дывізіён адбылося ў 1982 годзе, дзе «Карона» гуляла ажно да 1990 году, калі дружына зноў страціла сваё месца. У 1996 годзе ў каманды зьявіўся новы спонсар, што палепшыла клюбныя вынікі. У сэзоне 1998—1999 гадоў «Карона» зноўку правяла ў Другой лізе, але вылецела паводле вынікаў сэзону. У 2000 годзе «Карона» аб’ядналася зь яшчэ адным клюбам з Кельцаў — «Блакітныя».

У 2002 годзе пачалася залаты час клюбу. Посьпехі былі зьвязаны з тым, што «Карону» набыла амбітная кампанія Kolporter, а старшынём клюбу стаў Кшыштаф Кліцкі. На мэту было пастаноўлена зрабіць клюб найлепшым у краіне. Першым посьпехам «Кароны» стала прасоўваньне ў 2005 годзе да Экстраклясы, дзякуючы перамогі ў другім дывізіёне. Першым матчам «Кароны» ў Экстраклясе сталася сустрэча супраць «Краковіі», якая скончылася зь лікам 0:0. Дэбютны сэзон быў вельмі пасьпяховы для каманды, бо кельцы занялі 5 месца ў выніковай табліцы. Свой наступны сэзон у элітным дывізіёне «Карона» пачала зь перамогі над гдынскай «Аркай» зь лікам 3:0. 20 верасьня 2006 году назаўсёды трапіў у гісторыю клюбу, бо пасьля перамогі ў гасьцявым матчы супраць «Одры» з Вадзіслава-Сьлёнскага, клюб упершыню ў сваёй гісторыі падняўся на вяршыню табліцы лігі, але скончыўся сэзон 2006—2007 гадоў на 7-м месцы. Сэзон 2007—2008 гадоў «Карона» скончыла сэзон на 6 месцы, але клюб быў пераведзены ў Першую лігу праз удзел у дамоўленых матчах. У жніўні 2008 году Кліцкі прадаў сваю долю ўласнасьці гарадзкім уладам за намінальную плату.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Ксавіе Дзяконскі Edit this on Wikidata 2003
3 Сьцяг Польшчы ПА Конрад Матушэўскі Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Паў Рэста 2000
6 Сьцяг Польшчы Аб Марцэль Пенчак Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Польшчы ПА Давід Бланік Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Бэльгіі ПА Мартэн Рэмакль Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Харватыі ПА Сьцепан Давідавіч Edit this on Wikidata 2005
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Давід Гансалес Edit this on Wikidata (капітан) 1991
11 Сьцяг Баўгарыі Нап Уладзімер Нікалаў Edit this on Wikidata 2001
12 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Мікелевіч 2008
13 Сьцяг Польшчы ПА Мілаш Стшабонскі 2003
15 Сьцяг Польшчы ПА Нікодэм Ніскі 2002
16 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Кавальскі 2006
17 Сьцяг Польшчы Нап Матэвуш Главінскі Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Польшчы ПА Кацпэр Мінучыц Edit this on Wikidata 2008
21 Сьцяг Польшчы Аб Конрад Цішак Edit this on Wikidata 2007
22 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Нядбала 2006
23 Сьцяг Чарнагорыі Аб Слабадан Рубежыч Edit this on Wikidata 2000
24 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Смалярчык Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Баўгарыі ПА Віктар Попаў Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Польшчы ПА Войцех Камінскі 2001
37 Сьцяг Польшчы ПА Губэрт Звозьны 2003
44 Сьцяг Кіпру Аб Канстантынас Сатырыю Edit this on Wikidata 1996
61 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Будніцкі 2001
70 Сьцяг Гішпаніі Нап Антаньін Edit this on Wikidata 2000
71 Сьцяг Польшчы ПА Віктар Длугаш Edit this on Wikidata 2000
87 Сьцяг Польшчы Бр Рафал Мамля 2003
88 Сьцяг Славеніі ПА Тамар Свэтлін Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]