Перайсьці да зьместу

Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе 2016—2017 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэм’ер-ліга 2016—2017 гадоў — 25-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Расеі, які праходзіў з 30 ліпеня 2016 году па 21 траўня 2017 году. Чэмпіёнам стаў «Спартак», які тым самым здабыў свой дзясяты тытул у найвышэйшым расейскім дывізіёне.

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першынства Футбольнай нацыянальнай лігі — «Арэнбург» (які пры гэтым зьмяніў назву з «Газавіка» на «Арэнбург»), «Арсэнал» і «Том». Гэтыя клюбы замянілі «Кубань», «Дынама» і «Мардовію».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Спартак Масква 30 22 3 5 46 27 +19 69 Групавы этап Лігі чэмпіёнаў
2 ЦСКА Масква 30 18 8 4 47 15 +32 62 Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
3 Зэніт Санкт-Пецярбург 30 18 7 5 50 19 +31 61 Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы
4 Краснадар 30 12 13 5 40 22 +18 49
5 Церак Грозны 30 14 6 10 38 35 +3 48
6 Растоў 30 13 9 8 36 18 +18 48
7 Уфа 30 12 7 11 22 25 −3 43
8 Лякаматыў Масква 30 10 12 8 39 27 +12 42 Групавы этап Лігі Эўропы[a]
9 Рубін Казань 30 10 8 12 30 34 −4 38
10 Амкар Перм 30 8 11 11 25 29 −4 35
11 Урал Екацярынбург 30 8 6 16 24 44 −20 30
12 Анжы Махачкала 30 7 9 14 24 38 −14 30[b]
13 Арэнбург 30 7 9 14 25 36 −11 30[b] Пераходныя матчы
14 Арсэнал Тула 30 7 7 16 18 40 −22 28
15 Крылы Саветаў Самара 30 6 10 14 31 39 −8 28 Паніжэньне ў Першынство Футбольнай нацыянальнай лігі
16 Том Томск 30 3 5 22 17 64 −47 14
Крыніца: Прэм’ер-ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Лік перамог; 8) Розьніца мячоў; 9) Забітыя мячы; 10) Гасьцявыя забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. ^ «Лякаматыў» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Расеі.
  2. ^ а б Пункты ў гульнях паміж сабою: «Анжы» — 4, «Арэнбург» — 1.
Гаспадары↓ \ Госьці→ Амк Анж Арс Арэ Зэн Кра Кры Ляк Рас Руб Спа Том Ура Уфа Цер ЦСК
Амкар Перм 2:0 1:0 3:0 1:0 0:2 0:0 0:0 1:0 1:2 0:1 1:0 1:0 1:1 1:1 0:2
Анжы Махачкала 3:1 1:0 1:0 2:2 0:0 1:3 0:0 1:2 0:1 0:2 3:3 2:3 0:1 0:0 0:0
Арсэнал Тула 0:0 1:0 0:0 0:5 0:0 2:0 0:3 1:0 1:0 3:0 3:0 2:0 0:2 0:0 0:1
Арэнбург 0:0 0:0 3:0 0:1 1:0 1:0 1:1 2:0 1:1 1:3 3:1 0:1 1:1 2:1 0:1
Зэніт Санкт-Пецярбург 3:0 1:1 2:0 1:0 1:0 3:1 0:0 3:2 4:1 4:2 1:0 2:0 2:0 0:1 1:1
Краснадар 1:0 0:0 2:0 3:3 2:1 1:1 1:2 2:1 1:0 2:2 3:0 3:0 0:0 4:0 1:1
Крылы Саветаў Самара 2:2 2:1 1:1 1:1 1:3 1:1 0:3 0:0 0:0 4:0 3:0 2:2 0:1 1:3 1:2
Лякаматыў Масква 3:3 4:0 1:1 4:0 0:2 1:2 0:0 0:0 0:1 1:1 2:2 1:1 0:1 2:0 1:0
Растоў 1:0 2:0 4:1 1:0 0:0 0:0 2:1 1:0 4:2 3:0 3:0 0:0 1:0 0:0 2:0
Рубін Казань 0:0 1:2 1:0 0:0 0:2 0:1 3:0 2:0 0:0 1:1 2:1 3:1 2:1 0:1 0:2
Спартак Масква 1:0 1:0 4:0 3:2 2:1 2:0 1:0 1:0 1:0 2:1 1:0 1:0 0:1 3:0 3:1
Том Томск 1:0 0:3 1:0 1:2 0:2 1:5 0:2 1:6 0:6 2:2 0:1 1:1 1:0 1:2 0:1
Урал Екацярынбург 1:0 0:1 1:1 2:0 0:2 1:1 1:3 1:2 1:0 1:0 0:1 1:0 2:0 1:4 0:1
Уфа 1:1 2:1 1:0 1:0 0:0 0:0 1:0 0:1 0:0 2:3 1:3 1:0 1:0 1:3 0:2
Церак Грозны 1:3 0:1 3:1 2:1 2:1 2:1 1:0 1:1 2:1 3:1 0:1 0:0 5:2 0:1 0:1
ЦСКА Масква 2:2 4:0 3:0 2:0 0:0 1:1 2:1 4:0 0:0 0:0 1:2 4:0 4:0 1:0 3:0
Крыніца: Прэм’ер-ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Арэнбург» і «Арсэнал», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Енісею» і «СКА-Хабараўску», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Арсэнал», які захаваў месца ў Прэм’ер-лізе, і «СКА-Хабараўск», які павысіўся. «Арэнбург» жа адправіўся ў Першынство Футбольнай нацыянальнай лігі.

Каманда 1 Сума Каманда 2 1-ы матч 2-і матч
СКА-Хабараўск 0:0 (пэн. 5:3) Арэнбург 0:0 0:0 (д. ч.)
Енісей Краснаярск 2:2 (г. в.) Арсэнал Тула 2:1 0:1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]