Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе 2018—2019 гадоў
Прэм’ер-ліга 2018—2019 гадоў — 27-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Расеі, які праходзіў з 28 ліпеня 2018 году па 26 траўня 2019 году. Чэмпіёнам стаў «Зэніт», які тым самым здабыў свой пяты тытул у найвышэйшым расейскім дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першынства Футбольнай нацыянальнай лігі — «Арэнбург», «Крылы Саветаў» і «Енісей». Гэтыя клюбы замянілі «Амкар», «Тосна» і «СКА Хабараўск».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Зэніт Санкт-Пецярбург | 30 | 20 | 4 | 6 | 57 | 29 | +28 | 64 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Лякаматыў Масква | 30 | 16 | 8 | 6 | 45 | 28 | +17 | 56[a] | |
3 | Краснадар | 30 | 16 | 8 | 6 | 55 | 23 | +32 | 56[a] | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
4 | ЦСКА Масква | 30 | 14 | 9 | 7 | 46 | 23 | +23 | 51 | Групавы этап Лігі Эўропы[b] |
5 | Спартак Масква | 30 | 14 | 7 | 9 | 36 | 31 | +5 | 49 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
6 | Арсэнал Тула | 30 | 12 | 10 | 8 | 40 | 33 | +7 | 46 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
7 | Арэнбург | 30 | 12 | 7 | 11 | 39 | 34 | +5 | 43 | |
8 | Ахмат Грозны | 30 | 11 | 9 | 10 | 29 | 30 | −1 | 42 | |
9 | Растоў | 30 | 10 | 11 | 9 | 25 | 23 | +2 | 41 | |
10 | Урал Екацярынбург | 30 | 10 | 8 | 12 | 33 | 45 | −12 | 38 | |
11 | Рубін Казань | 30 | 7 | 15 | 8 | 24 | 30 | −6 | 36 | |
12 | Дынама Масква | 30 | 6 | 15 | 9 | 28 | 28 | 0 | 33 | |
13 | Крылы Саветаў Самара | 30 | 8 | 4 | 18 | 25 | 46 | −21 | 28 | Пераходныя матчы |
14 | Уфа | 30 | 5 | 11 | 14 | 24 | 34 | −10 | 26 | |
15 | Анжы Махачкала | 30 | 5 | 6 | 19 | 13 | 50 | −37 | 21 | Паніжэньне ў Першынство Футбольнай нацыянальнай лігі |
16 | Енісей Краснаярск | 30 | 4 | 8 | 18 | 24 | 55 | −31 | 20 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Лік перамог у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Лік перамог; 8) Розьніца мячоў; 9) Забітыя мячы; 10) Гасьцявыя забітыя мячы; 11) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
- ^ а б Гасьцявыя забітыя мячы ў матчах паміж сабою: «Лякаматыў» — 1, «Краснадар» — 0.
- ^ а б в Паколькі пераможца Кубка Расеі «Лякаматыў» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла чацьвёртай камандзе лігі, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, перайшла пятай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла шостай камандзе лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Крылы Саветаў» і «Ўфа», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Тамі» і «Ніжняму Ноўгараду», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Крылы Саветаў» і «Ўфа», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Каманда 1 | Сума | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
---|---|---|---|---|
Уфа | 2:1 | Том Томск | 2:0 | 0:1 |
Ніжні Ноўгарад | 2:3 | Крылы Саветаў Самара | 1:3 | 1:0 |