Старая Мільча (Гомель)
Былая вёска
Старая Мільча
| ||||||||
Старая Мільча — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, якая ўвайшла ў 1983 у склад горада Гомеля. Размяшчалася на заходняй ускраіне горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла ў XVII ст. на месцы выселкаў або хутароў.
Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай невялікай ракі Мільчанкі (Мільча, Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у бок вёскі Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Старай Мільчай і стараверскай слабадой Новай Мільчай.
На карце акрэснасцяў мястэчка Гомель 1838 года, вёска пазначана пад назвай «Мильча Попова».[1]
У 1910 годзе ў весцы 136 двароў і 819 жыхароў.[2]
У 1927—1931 гадах — цэнтр Старамільчанскага сельсавета, у 1937—1954 —у складзе Мільчанскага, у 1954—1983 - Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна.
У цяперашні час тэрыторыя былой вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада (вуліцы Янкі Купалы, Чарнышэўскага, Паўкруглая, Ліцейная, Западны Блокпост).
Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новая Мильча // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — 1838.
- ↑ Новые этюды старого города. Мильча (руск.). Новости Гомеля. Праверана 27 сакавіка 2025.