Перайсьці да зьместу

Балтыйская міжнародная акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балтыйская міжнародная акадэмія
па-латыску: Baltijas Starptautiskā akadēmija
Заснаваны 1992
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d][1]
Рэктар Станіслаў Бука[d]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Вэб-сайт bsa.edu.lv

Балтыйская міжнародная акадэмія (па-латыску: Baltijas Starptautiskā akadēmija) — латвійская не дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова зь сядзібаю ў месьце Рыга і філіяламі ў іншых гарадах Латвіі.

Балтыйская міжнародная акадэмія (да 2006 года — Балтыйскі расейскі інстытут) заснавана ў 1992 годзе. У ёй навучаецца каля 4 500 студэнтаў, у тым ліку 400 замежных студэнтаў з 20 краін Эўропы і сьвету. Вучэльня прапануе праграмы вышэйшай адукацыі першай (бакаляўр) і другой (магістар) ступеняў. Навучаньне праводзіцца ў трох паралельных струменях: на латыскай мове (75 % аб’ёму навучаньня на латыскай мове, астатняя частка — на расейскай і ангельскай мовах); на расейскай мове (75 % прадметаў выкладаюцца на расейскай мове, астатняя частка — на латыскай і ангельскай мовах); і ангельскай мове (ня менш за 75 % навучаньня).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балтыйская міжнародная акадэміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў