Перайсьці да зьместу

Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэмія
па-латыску: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija
Заснаваны 1921
Тып derived public person[d]
Месцазнаходжаньне
Краіна
Вэб-сайт lspa.lv

Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэмія[2] (па-латыску: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

6 верасьня 1921 года Кабінет міністраў Латвіі прыняў рашэнне аб стварэньні Латвійскага інстытута фізычнага выхаваньня. Навучаньне ў інстытуце працягвалася 2 гады і ўключала 1 400 гадзін тэарэтычных і практычных заняткаў. Пры падрыхтоўцы спэцыялістаў акцэнт рабіўся на іх практычнай падрыхтоўцы, якая складала 65 % усяго навучаньня. Інстытут быў зачынены ў 1925 годзе, і за 5 гадоў яго існаваньня (1921-1925) было атэставана 79 выкладчыкаў гімнастыкі.

2 кастрычніка 1926 года ў Латвійскім унівэрсытэце быў адкрыты Інстытут фізычнага выхаваньня. Працягласьць навучаньня складала 3 гады. За час сваёй дзейнасьці (19291940) інстытут падрыхтаваў 189 спэцыялістаў па фізычнай культуры, з іх 179 атрымалі дыплом аб паспяховым заканчэньні інстытута, а 10 — даведку аб навучаньні. Інстытут спыніў сваё існаваньне ў 1940 годзе.

Пасьля Другое сусьветнае вайны пачаў сваю працу Латвійскі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры. У 1959 годзе быў пабудаваны вучэбна-спартыўны комплекс па вуліцы Брывібас, 333. У 1982 годзе быў пабудаваны яшчэ адзін будынак для вучэбна-спартыўных баз, а ў 1986 годзе — заля лёгкай атлетыкі. За час існаваньня інстытут падрыхтаваў 5 522 спэцыяліста з вышэйшай адукацыяй і 151 зь сярэдняй спэцыяльнай. 5 лістапада 1991 года Міністэрства адукацыі Латвійскай Рэспублікі зьмяніла назву ўстановы на Латвійскую спартыўна-пэдагагічную акадэмію.

У час з 1921 па 2017 годы вучэльню агулам скончылі 10 272 спэцыялісты.

  1. ^ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. ^ Старонка ў сеціве

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў