Латвійская нацыянальная акадэмія абароны
Латвійская нацыянальная акадэмія абароны | |
па-латыску: Latvijas Nacionālā aizsardzības akadēmija | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 1992 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Вэб-сайт | naa.mil.lv |
Латвійская нацыянальная акадэмія абароны (па-латыску: Latvijas Nacionālā aizsardzības akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта дзяржаўная ваенная прафэсійная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, пераемнік традыцый Латвійскай ваеннай школы (1918-1940). Вучэльня знаходзіцца па адрасе: вул. Эзэрмалас 8, Рыга. Створана 13 лютага 1992 года як акадэмія Міністэрства абароны Латвійскай Рэспублікі. Заснавальнік акадэміі — Кабінет міністраў. Акадэмія — адзіная вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў Латвіі.
Асноўнай задачай акадэміі зьяўляецца падрыхтоўка прафэсійна адукаваных камандзіраў і ваенных спэцыялістаў для ўзброеных сіл Латвіі, арганізацыя і правядзеньне дасьледаваньняў у галіне нацыянальнай абароны і бясьпекі. Вучэльня рэалізуе прафэсійныя праграмы навучаньня для бакаляўра ("Ваеннае камандаванне польнымі войскамі", "Ваеннае камандаванне плаўнымі сіламі", "Ваеннае камандаванне лётнымі сіламі"), адукацыйную праграму "Камандны афіцэр" другога ўзроўню вышэйшай адукацыі, праграму практыка-арыентаванай магістратуры "Ваеннае камандаваньне і бясьпека", а таксама забяспечвае курсы павышэньня кваліфікацыі.
У пытаньнях ваеннай службы акадэмія знаходзіцца пад непасрэдным праўленьнем галоўнакамандуючага Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі. Нацыянальная акадэмія абароны мае ўласны сьцяг, герб, дэвіз і гімн.
Узброеныя сілы Латвіі прадастаўляюць курсантам усіх навучальных праграм і афіцэрскіх курсаў: зарплату ваеннаслужачага, сутачныя і кампэнсацыю арэнды жыльля, гарантыі як для ваеннаслужачых, пражываньне ў інтэрнаце, магчымасьць выкарыстаньня комплексу спартыўнага клуба Узброеных сіл Латвіі. Па заканчэньні навучаньня студэнцкі крэдыт анулюецца для выпускнікоў навучальнай праграмы "Камандзір" і для выпускнікоў афіцэрскіх курсаў, калі выпускнік пасьля гэтага быў прыняты для атрыманьня вышэйшай адукацыі ў грамадзянскую ВНУ. Усім выпускнікам акадэміі гарантавана пасада ў падразьдзяленьнях Узброеных сіл Латвійскай Рэспублікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286