Перайсці да зместу

Грэбелька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грэбелька
Раён вёскі Грэбелька, 2020 г.
Раён вёскі Грэбелька, 2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Грэбелькі
Грэбелька (Беларусь)
Грэбелька
Грэбелька
Грэбелька (Мінск)
Грэбелька
Грэбелька

Грэ́белька, Грэ́белькі — колішняя вёска на правым беразе ракі Слепня, з 1967 года ў складзе горада Мінска.

Грэбелька — памяншальная форма слова грэбля, што значыць насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць.

Вуліца Грэбелькі, 2020 г.

У 1791 годзе вёска Гробелька, цэнтр маёнтка з 8 вёсак Менскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць, 31 дым, карчма. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 5 двароў, 40 жыхароў[1].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 10 двароў, 62 жыхары (1917). Пазней у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска.

Вясковая забудова знесеная ў 1980-я гады, на месцы вёскі шматпавярховыя дамы па вуліцы Малініна № 8, 10, 12, 14[3]. На кароткай вуліцы Грэбелькі застаўся адзін прыватны дом сучаснай забудовы.

Зноскі