Перайсці да зместу

Сморгаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Смо́ргаўка (Смарго́ўка) — колішняя вёска і прадмесце Мінска. Месціцца на поўнач ад Пярэспы. Была прыблізна там, дзе цяпер сыходзяцца мінскія вуліцы Прыгарадная, Някрасава, Карастаянавай.

Найбольш верагодна, што назва таго ж паходжання, што і старое літоўскае прозвішча Смарговіч (Smorgowicz), якое фіксавалася на поўдні ад Вільні.[крыніца?]

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Мінску (81 жыхар)[1] і ўрочышча на поўнач ад Мінска, у Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (3 двары, 22 жыхары)[2]. 9 ліпеня 1913 года ў Сморгаўцы адкрылася дача-калонія для жыдоўскіх слабасільных дзяцей пры мінскай супольнасці «Лінас-Гацэдэк»[3].

За савецкім часам вёска. У 1930-я гады на поўнач ад Сморгаўкі быў хутар Сморгаўцы.

У наш час пра прадмесце нагадваюць Сморгаўскі тракт, пяць Сморгаўскіх завулкаў і Сморгаўскі праезд.

Зноскі