Перайсці да зместу

Маляўшчына (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маляўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Маляўшчына (Беларусь)
Маляўшчына
Маляўшчына
Маляўшчына (Мінск)
Маляўшчына
Маляўшчына

Маля́ўшчына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1].

У 1858 годзе Маляўшчызна — уласнасць Эдварда Ваньковіча[2]. Разам з вёскамі Зялёны Луг, Сціклеў, Вялікая Сляпянка, Падбалоцце, Азярышча, Камароўкай і засценкамі Рэтрэтай, Навінкамі і Дражняй Маляўшчына ўваходзіла ў склад яго маёнтка Вялікая Сляпянка[3].

З сярэдзіны ХІХ — пачатак ХХ ст. жыхары Маляўшчыны былі прыпісаны да Мінскага Кацярыніскага сабора[4].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 15 двароў, 81 жыхар. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключана ў склад Мінска, Партызанскі раён[5].

Некаторы час перад 2-й сусветнай вайной, а таксама падчас яе Маляўшчына называлася таксама 2-м Безыменным завулкам. Пасля вайны вёска стала 1-м Цвёрдым завулкам[6], яго траса адпавядае асноўнай і адзінай вуліцы былой вёскі.

Знесена ў 1969 годзе. На яе тэрыторыі цяпер прамысловая зона, прылеглая да вуліц Акадэмічная, Батанічная, Петруся Броўкі[7].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Маляўшчыны мастак Анатоль Васілевіч Бараноўскі. Яго продкі з боку маці (Маркоўскія і Юронкі) былі тутэйшымі карэннымі жыхарамі. Бараноўскі жыў у Маляўшчыне 37 гадоў (1937—1969), да часу зносу прыватнага сектара 1-га Цвёрдага завулка (Маляўшчыны), яго дом быў па адрасе 1-ы Цвёрды завулак 25[8]. Менавіта ў Маляўшчыне Бараноўскі перажыў гады нямецкай акупацыі, здзяйсняў першыя дзіцячыя спробы малявання, а ў юнацкія і дарослыя гады пісаў эцюды і рабіў замалёўкі[9]. У Маляўшчыне Бараноўскі пазнаёміўся са сваёй жонкай Валянцінай, якая арандавала пакой у яго доме, а пасля нараджэння дачкі Алены яшчэ два гады гадаваў яе там[10].

У пасляваенны час жыхары Маляўшчыны практыкавалі здачу пакояў у арэнду. Найболей тут наймалі пакоі навучэнцы Мінскага мастацкага вучылішча, яе вучэбныя майстэрні размяшчаліся па вуліцы Даўгабродскай паблізу вёскі. Некаторыя з навучэнцаў, як і Анатоль Бараноўскі, таксама сталі вядомымі мастакамі. Так, у доме Бараноўскага бясплатна пэўны час жыў мастак Кастусь Харашэвіч, яго аднакурснік і сябра па вучылішчы[11]. Прыкладна тым самым часам, у адным з прыватных дамоў Маляўшчыны, таксама падчас вучобы ў вучылішчы, здымалі пакой будучыя мастакі Васіль Шаранговіч і Васіль Ціханека[12].

Вёска Маляўшчына згадана і ў мастацкай літаратуры, у эсэ «Жавароначкам бласлаўлёнае» (1998) пісьменніка Віктара Карамазава, прысвечаным мастаку Бараноўскаму[13]. Вобраз вёскі і, разам з тым, 1-га Цвёрдага завулка ў гэтым творы выведзены агулам праўдзівым біяграфічным сведчаннем успамінаў як Бараноўскага, так і самога Карамазава.

  1. Груша А. І., с. 58—59.
  2. Памяць 1998, с. 603.
  3. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 237—238
  4. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 238
  5. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 224.
  6. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 242
  7. Сацукевіч І. І., с. 3.
  8. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 236—243
  9. Святощик, Л. Анатолий Барановский : «Видеть мир, любить то, что видишь, и выражать свои чувства кистью и красками» / Л. Святощик // Республика. — 2000. — 11 жн. — С. 9]
  10. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 236—243
  11. Герасімаў, Г. Адна з галінаў майго роду: мой дзед Анатоль Бараноўскі / Г. Герасімаў // Дзеяслоў. — 2017. — № 2(87). — С. 236—243
  12. Шаранговіч, В. Ген жыцця: аўтабіяграфічная аповесць / В. Шаранговіч. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — С. 118—119
  13. Карамазаў, В. З вясною ў адным вагоне: аповесці, эсе, дзённік / В, Карамазаў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — С. 292—319
  • Маляўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Малявщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.