Перайсці да зместу

Малое Сціклева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малое Сціклева
Вуліца Малое Сціклева. Верасень 2021 года
Вуліца Малое Сціклева. Верасень 2021 года
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Малое Сціклева (Беларусь)
Малое Сціклева
Малое Сціклева
Малое Сціклева (Мінск)
Малое Сціклева
Малое Сціклева

Мало́е Сці́клева — колішняя вёска, з 1981 года ў складзе Мінска.

Вёска месцілася на рацэ Сціклёўцы, у канцы XX ст. яе вярхоўі перасохлі. У 1897 годзе — 4 двары, 22 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 9 двароў, 46 жыхароў; у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў[1].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, пасля ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР ад 22 кастрычніка 1981 года ўключаная ў межы горада Мінска[2].

Галоўная вуліца вёскі названа вуліцай Малое Сціклева[3], заходняя частка вуліцы захавалася. На месцы ўсходняй часткі вёскі пабудавана паліклініка і шматпавярховыя дамы па вуліцах Герасіменкі і Несцерава.

Зноскі