Завод-Карэцкі
Вёска | |
Завод-Карэцкі | |
---|---|
руск.: Завод-Корецкий | |
52°53′30″ пн. ш. 31°56′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
Муніцыпальны раён | Гардзееўскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Заснаваны | 1720 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Паштовы індэкс | 243653 |
Код АКАТП | 15211815001 |
Паказаць/схаваць карты | |
Завод-Карэцкі[2] (руск.: Заво́д-Коре́цкий) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гардзееўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.