Перайсці да зместу

Малаўдзёбнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малаўдзёбнае
руск.: Малоудёбное
52°53′00″ пн. ш. 31°43′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Гардзееўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 156 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243670
Код АКАТП 15211840003
Паказаць/схаваць карты
Малаўдзёбнае (Расія)
Малаўдзёбнае
Малаўдзёбнае

Малаўдзёбнае[2] (руск.: Малоудёбное) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пятровабудскага сельскага паселішча.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.