Рудня-Вараб’ёўка
| Вёска | |
| Рудня-Вараб’ёўка | |
|---|---|
| руск.: Рудня-Воробьёвка | |
| 52°59′32″ пн. ш. 31°57′25″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Гардзееўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 48340 |
| Паштовы індэкс | 243661 |
| Код АКАТП | 15211845001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Рудня-Вараб’ёўка[2] (руск.: Рудня-Воробьёвка) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя тутэйшымі землеўладальнікамі Шыраямі як слабада (першапачатковая назва — Ходзінская Рудня).
Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.