Старанавіцкая
Вёска | |
Старанавіцкая | |
---|---|
руск.: Староновицкая | |
53°00′40″ пн. ш. 31°55′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
Муніцыпальны раён | Гардзееўскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 48340 |
Паштовы індэкс | 243661 |
Код АКАТП | 15211850001 |
Паказаць/схаваць карты | |
Старанавіцкая[2] (руск.: Староновицкая) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца на пачатку XVIII стагоддзя як слабада.
Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.
Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».