Залатаміно
Выгляд
Вёска
Залатаміно
|
Залатаміно́[1] (трансліт.: Zalatamino, руск.: Золотомино) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліцвінавіцкага сельсавета.
У 1974—1991 гадах цэнтр Залатамінскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з С. Санько[2], назву Залатаміно ўтвараюць два складнікі, другі з якіх хавае ў сабе індаеўрапейскі корань *men- «узвышацца»[3].
Сама назва, адсюль, з’яўляецца адпаведнікам распаўсюджаных на тэрыторыі цяперашняй Беларусі тапонімаў і мікратапонімаў (назваў пагоркаў) тыпу «Залатая гара», «Залатая горка».
Той жа корань *men- можа таксама прысутнічаць у тапонімах Рудаміна (каля Вільні), Дабраміно (каля Смаленска).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1913 г. дзейнічала школа[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ С. Санько. Па слядах адной легенды // Беларускі Гістарычны Агляд. 2007. Т. 14. Сш. 1-2. С. 313. http://www.belhistory.eu/archives/1869
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 726.
- ↑ РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх