Камарна
Горад | |||||
Камарна | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Комарно | |||||
|
|||||
49°37′50″ пн. ш. 23°42′11″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
Раён | Львоўскі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1471 | ||||
Першае згадванне | 1427 | ||||
Горад з | 1471 | ||||
Вышыня цэнтра | 263 ± 1 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 3700 чалавек | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3231 | ||||
Паштовыя індэксы | 81562-81563 | ||||
КААТУУ | 4620910400 | ||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Кама́рна[1] (укр.: Комарно) — горад раённага значэння ў Гарадоцкім раёне Львоўскай вобласці Украіны, за 35 км на паўднёвы захад ад Львова. Размешчаны на рацэ Верашчыца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ваколіцах Камарна ў 1936 годзе раскапаны курган са знаходкамі II тысячагоддзя да н.э.
Паводле археолагічных звестак, паселішча ўзнікла ў XII ст. У 1349 годзе ў складзе Галіцкай зямлі тэрыторыя ўвайшла ў Польскае каралеўства, адміністрацыйна належала да Рускага ваяводства. Вядома з 1427 года, калі разам з іншымі паселішчамі нададзена каралём Уладзіславам Ягайлам князю Дзмітрыю Друцкаму-Зубравіцкаму. У 1471 годзе кароль Казімір IV Ягелончык даў гораду магдэбургскае права, тады ж пабудаваны замак і драўляны касцёл, які стаў асяродкам распаўсюду каталіцызму ў наваколлі.
У 1524 г. турэцкае войска, не здолеўшы ўзяць Львоў, пайшло шляхам на Камарна, абаронцы горада здолелі адбіць напад. Горад, умацаваны толькі валамі, адчуваў ненадзейнасць земляных умацаванняў у часы развіцця артылерыі — неўзабаве на валах з’явіліся рознакаліберныя гарматы.
Пазней паселішчам валодалі Станіслаў і Атон з Ходча. З 1578 года Ян Мялецкі. Нягледзячы на магдэбургскае права, Камарна засталося параўнальна невялікім мястэчкам, у 1578 годзе жыло 435 чалавек, значная частка з іх рамеснікі. З 1590 — Ян Астрарог, пазней магнаты Вішнявецкія, Агінскія і Ланцкаронскія.
У 1592 г. створана мясцовае праваслаўнае брацтва, пры ім школа, бальніца. За яго ўзорам падобнае братэрства ствараецца ў прыгарадзе Камарна, пры царкве св. Тройцы.
У XVII ст. развіваліся промыслы — з’явіліся млыны, браварні, пасекі, хмелярні, у вялікіх сажалках вырошчвалі рыбу. Штогод праводзіліся вялікія кірмашы.
У 1648 г. Хмяльніцкі з-пад Львова разаслаў свае атрады на заняцце меншых вакольных гарадоў. Але казацкі палкоўнік Галавацкі не здолеў узяць Камарна, якое стала адным з чатырох гарадоў не занятых казакамі ў сярэдзіне XVII ст.
У 1672 г. палова Заходняй Украіны трапіла пад турэцкае панававанне, каля Камарна польская армія разграміла 10-тысячнае войска Нурэддзін-султана. Жыхары горада вырылі роў папярок дамбы, закідаўшы яго дровамі. Калі туркі паспрабавалі перабрацца праз дамбу, месцічы ачысцілі роў і вада заліла ўсю даліну. Вораг адступіў да Рудкаў і Вішні, дзе яго і перамаглі каралеўскія атрады.
13 верасня 1768 г. на мясцовым рынку былі павешаны некаторыя ўдзельнікі Каліеўшчыны.
У аўстрыйскія часы ў Камарна развіваецца вытворчасць палатна, працуе суконная фабрыка, вырабы экспартуюцца нават у Вену, мясцовыя ткачы славіліся вытворчасцю тонкага палатна, абрусаў і інш. З асяроддзя камарнянскіх ткачоў пазней выйшаў правадыр АУН Яўген Канавалец.
Яшчэ адзін гістарычны від экспарту з Камарна — садавіна. У 1875 г. прыбытак ад гандлю садавіной склаў 12 000 злотых. Працавала 10 маслабоен. У 1908 г. узведзены цагляны завод (3 млн штук цэглы ў год). Дзейнічалі дзве пяцікласныя школы (мужчынская і жаночая), а таксама бурса.
На пачатак XIX ст. жыло 2350 чал.
У 1940—1959 гг. горад быў цэнтрам Камарнаўскага раёна.
Помнікі гісторыі і архітэктуры
[правіць | правіць зыходнік]- Міхайлаўская царква (драўляная) 1730 г.,
- Царква святога Архістратыга Міхаіла 1901—1910 гг.,
- Царква святых Пятра і Паўла. Размешчана на месцы старажытнай драўлянай, якая згадвалася ў візітацыі 1764—1765 гадоў. Новая каменная пабудаваная ў 1848 годзе згарэла падчас баявых дзеянняў 1915 года, адбудавана да 1929 г.,
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.,
- Рымска-каталіцкая капліца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»