Сасніўка (Львоўская вобласць)
Горад | |||||
Сасніўка | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Соснівка | |||||
|
|||||
50°17′40″ пн. ш. 24°15′13″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1955 | ||||
Першае згадванне | 1955 | ||||
Ранейшыя назвы | Кірава | ||||
Горад з | 1968 | ||||
Плошча | 1,98 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 195 м | ||||
Водныя аб’екты | Буг | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 10000 чалавек (2024) | ||||
Шчыльнасць | 5852,5 чал./км² | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3249 | ||||
Паштовыя індэксы | 80193 | ||||
КААТУУ | 4611870400 | ||||
sosnivka.lviv.ua | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Сасно́ўка ці Сасні́ўка[1] (укр.: Соснівка) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на рацэ Заходні Буг за 60 км на поўнач ад Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны як пасёлак Кірава ў 1955 годзе ў сувязі з будаўніцтвам каменнавугальных шахт.
29 лістапада 1957 года Львоўскі абласны савет прыняў рашэнне перайменаваць рабочы пасёлак Кірава на Сасноўку.
13 мая 1968 года Сасноўка атрымала статус горада раённага падпарадкавання ў складзе Чэрванаградскага гарадскога савета. У 2019 годзе паселішча было перададзена ў склад Сакальскага раёна
Чыгуначная станцыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сасноўцы знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя. Была адкрыта ў складзе чыгункі ад Сакаля да Львова, верагодна падчас Першай сусветнай вайны. Мела назву Сялец-Завонае. Сучасная назва ўжываецца з канца 1990-х гадоў (на карце чыгунак Украіны 1998 года фігуруе яшчэ як Сялец-Завонае). На станцыі спыняюцца цягнікі Кіеў — Львоў і Львоў — Кіеў. Таксама праз станцыю праходзяць тры пары прыгарадных цягнікоў (на Львоў, Сакаль і Ковель).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»