Перайсці да зместу

Стара Сіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Стара Сіль
укр.: Стара Сіль
Касцёл св. Міхаіла
Касцёл св. Міхаіла
49°29′22″ пн. ш. 22°57′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Львоўская вобласць
Раён Самбарскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1255
Першае згадванне 1255
ПГТ з 1940
Плошча 1,93 км²
Вышыня цэнтра 346 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1074 чалавекі (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3238
Паштовы індэкс 82066
КААТУУ 4625155700
Паказаць/схаваць карты
Стара Сіль (Украіна)
Стара Сіль
Стара Сіль

Стара Сіль (укр.: Стара Сіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Старасамбірскага раёна у перадгор’і Сярэдняга Бяскіду на Прыкарпацці.

Назва паселішча паходзіць ад буйных радовішчаў солі, размешчаных у наваколлі. Паселішча заснавана ў 1255 г. пры польскім панаванні і ў 1421 г. атрымала Магдэбургскае права, а разам з гэтым і статус горада з назвай Зальцборк (нем. Salzbrock). З тых часоў ён быў вольным каралеўскім горадам. Да сярэдзіны ХІХ ст. — гэта адзін з найважнейшых у Галіччыне цэнтраў солеварэня.

У часы сярэднявечча на землях Галіцкага княства былі каралеўскія шахты ў Драгобычы, Тураві Сольнай, Старой Солі, Ясеніцы, Модрычах, Стэбніку, Сяльцы, Трускаўцы, Калушы i Салотвіне, якія працавалі яшчэ з рымскіх часоў.

У 1794 г. імператар Франц II надаў Старой Солі права «вольнага каралеўскага горада», а таксама герб з выявай пяці драўляных бочак з соллю (сімвал мясцовага солеварэння) і радавога герба ранейшых уладальнікаў мястэчка шляхціцаў Данілавічаў — «Сас» (сярэбраная страла, пад якой залаты паўмесяц, увянчаны двума шасцікутнымі зоркамі) на блакітным фоне.

У XIX ст. Старая Соль лічылася гандлёвым мястэчкам (Marktgemeinde) Старасамборскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі.

Помнікі даўніны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Драўляная царква Уваскрасення Гасподняга 1460 г.
  • Каменны касцёл св. Міхаіла 1660 г.
  • Праваслаўная драўляная царква Параскевы Пятніцы 1440 г.
  • Храм Св. Іллі 1810 г.
  • Віла Ганна 1911 г.
  • Царкоўныя харугвы, якія адбываюцца з царквы Параскевы Пятніцы і датаваныя даследчыкамі сакральнага мастацтва XVI ст. з’яўляюцца найстаражытнымі з захаваных ва Украіне. Цяпер яны захоўваюцца ў Львове ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага.