Ланіўці
Горад | |||||
Ланіўці | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Ланівці | |||||
|
|||||
49°52′00″ пн. ш. 26°05′14″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Цярнопальская вобласць | ||||
Раён | Ланавецкі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1444 | ||||
Першае згадванне | 1444 | ||||
Горад з | 2001 | ||||
Плошча | 15 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 272 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 8215 чалавек (2022[1]) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3549 | ||||
Паштовы індэкс | 47402 | ||||
КААТУУ | 6123810100 | ||||
lanivtsi.at.ua lanmisto.gov.ua |
|||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Ланіўці[2] (укр.: Ланівці) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр. Горад знаходзіцца на правым беразе ракі Гарынь ў месцы ўпадзення ў яе рэк Жырак, Бугліўка і Жэрдзь, ля адміністратыўнай мяжы з Хмяльніцкай вобласцю. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1444 год — першае згадванне паселішча ў пісьмовых крыніцах. У 1793 годзе падчас другога падзелу Рэчы Паспалітай Ланіўці ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі і ў 1795 годзе былі ўключаныя ў склад Крэменецкага павета Валынскай губерні. У гэты час у паселішчы налічвалася 170 дамоў і 650 жыхароў. У 1870 годзе тут налічвалася 623 жыхары і 201 дом, дзейнічалі каталіцкі касцёл, праваслаўная царква і сінагога. У 1874 годзе тут было адкрыта аднакласнае народнае вучылішча. У 1905 годзе ў Ланіўцях налічвалася 1,5 тыс. жыхароў.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны для забеспячэння рускіх войскаў была пабудавана чыгунка, у 1915 годзе — уведзена ў эксплуатацыю аднайменная чыгуначная станцыя. У пачатку студзеня 1918 года ў паселішчы была ўсталяваная савецкая ўлада, але ўжо 20 лютага 1918 года Ланіўці занялі аўстра-венгерскія войскі. У далейшым, падчас Грамадзянскай вайны ўлада некалькі разоў змянялася, але 20 верасня 1920 года Ланіўці занялі польскія войскі. Пасля заканчэння баявых дзеянняў Ланіўці засталіся ў складзе Польшчы.
З 1939 года — у складзе УССР. У студзені 1940 года Ланіўці сталі раённым цэнтрам. У ходзе Другой сусветнай вайны з 3 ліпеня 1941 да 6 сакавіка 1944 года Ланіўці былі акупаваныя нямецкімі войскамі, пасля заканчэння баявых дзеянняў пачалося аднаўленне паселішча.
У 1945 годзе была адкрыта сямігадовая школа, у 1948 годзе — арганізаваны калгас імя Жданава, у 1955—1959 гг. — пабудаваны цукровы завод. У 1956 годзе паселішчу быў прысвоена статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1958 годзе быў пабудаваны цагляны завод, у 1963 годзе — шырокаэкранны кінатэатр на 320 месцаў. У 1989 годзе колькасць насельніцтва складала 9318 чал.
7 мая 2001 года Ланіўці атрымалі статус горада раённага значэння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ страница 39
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»