Перайсці да зместу

Цярнопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Цярнопаль
укр.: Тернопіль
49°34′00″ пн. ш. 25°36′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Абшчына Цярнопальская гарадская грамада
Мэр Сяргей Надал[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1540
Першая згадка 15 красавіка 1540
Вышыня цэнтра 320 м
Водныя аб’екты Серат[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0352
Паштовы індэкс 46000 - 46499
КААТУУ 6110100000
rada.te.ua (укр.)
Цярнопаль (Украіна)
Цярнопаль
Цярнопаль

Цярнопаль, або Тэрнопіль[3] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных зямель Галіцыі і Падолля. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).

Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.

У фізіка-геаграфічным дачыненні горад знаходзіцца на Цярнопальскай плато, Падольскага ўзвышша. Належыць да ўмеранага пояса зоны шыракалістых лясоў.

Клімат у Цярнопалі ўмерана-кантынентальны, з цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра вагаецца ад -3 °C у студзені да +19 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 520-600 мм[4].

Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.

Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.

Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.

Па дадзеных перапісу насельніцтва Украіны (2001 г.)[5] Цярнопаль і Цярнопальская вобласць аднастайна населеныя этнічнымі ўкраінцамі. Горад Цярнопаль і Цярнопальская вобласць таксама з'яўляюцца аднароднымі украінскамоўнымі.

Дынаміка насельніцтва:

Год Колькасць
1857 17 210 [1]
1890 27 405 [1]
1939 37 500 [1]
1959 52 245 [1]
1970 84 663 [1]
1979 143 625 [1]
1989 204 845 [1]
1998 235 100 [1]
Год Колькасць
2001 227 755 [1]
2003 226 318 [1]
2004 224 056 [1]
2005 220 720 [1]
2006 219 122 [1]
2007 218 254 [1]
2008 217 377 [1]
2009 217 300 [1]
Год Колькасць
2010 217 577 [1]
2011 217 446 [1]
2012 217 300 [1]
2013 217 118 [1]
2014 217 076 [1]
2015 217 773 [6][1][…]
2016 218 228 [7][1]
2017 217 866 [8][1]
Год Колькасць
2018 218 653 [9]
2019 221 820 [10][1]
2020 223 462 [11][1]
2021 223 938 [12][1]
2022 225 238 [1][2][…]

Цярнопаль — цэнтр лёгкай, харчовай, радыёэлектроннай і будаўнічай прамысловасці. У савецкі і ранні постсавецкі перыяд у горадзе дзейнічалі камбайнавы завод і фарфоравы завод. Таксама цяпер горад ёсць важным транспартным вузлом Украіны.

Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт

У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:

Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі

У горадзе знаходзіцца Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Т. Г. Шаўчэнка[13], Цярнопальскі акадэмічны абласны тэатр акцёра і лялькі, Цярнопальская абласная філармонія. Таксама ў горадзе дзейнічаюць:

  • Цярнопальскі абласны краязнаўчы музей
  • Цярнопальскі абласны мастацкі музей
  • Музей палітычных зняволеных
  • Бібліятэка-музей «Літаратурнае Цярнопаль»
  • Галерэя Цярнопальскі абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны
  • Музей Івана Пулюя

З 2013 года пад Цярнопалем на працягу 2-4 дзён у ліпені штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль пад адкрытым небам «Файне Місто»[14].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
  2. а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  4. Ternopil Climate Ternopil Temperatures Ternopil, Ukraine Weather Averages. www.climate.top. Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. Национальный состав населения Украины (по данным переписи населения 2001 года) — Ликбез (руск.). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14.zip Праверана 8 снежня 2015.
  7. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2016 рокуКиїв: Держстат.
  8. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 рокуКиїв: Держстат.
  9. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Держстат, 2018.
  10. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Держстат, 2019.
  11. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 рокуКиїв: Держстат.
  12. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Держстат.
  13. Головна | Офійійний сайт Тернопільського академічного обласного українського драматичного театру ім. Т. Г. Шевченка. (укр.)(недаступная спасылка). www.theatre.te.ua. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2023. Праверана 22 сакавіка 2024.
  14. ІСТОРІЯ ФЕСТИВАЛЮ ФАЙНЕ МІСТО (укр.)(недаступная спасылка). ФЕСТИВАЛЬ FAINE MISTO. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2024. Праверана 22 сакавіка 2024.
  15. а б в г д е ё ж з і к л м н о п https://ternopilcity.gov.ua/about/mista-partneri-ta-pobratimi/
  16. https://batumi.ge/ge/?page=show&sec=5
  17. https://ternopilcity.gov.ua/news/48258.html
  18. https://www.viljandi.ee/ternopil
  19. https://um.suwalki.pl/storage/uzytkownicy/eklejmont@um.suwalki.pl/Miasta%20wspolpracujace/List%20intencyjny%20Tarnopol.pdf
  20. а б https://ternopilcity.gov.ua/mista-partneri/