Тэрэбоўля
Горад | |||||
Тэрэбоўля | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Теребовля | |||||
|
|||||
49°17′ пн. ш. 25°41′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Цярнопальская вобласць | ||||
Раён | Тэрэбоўлянскі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1097 | ||||
Першае згадванне | 1097 | ||||
Плошча | 11 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 265 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 13 660 чалавек | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
КААТУУ | 6125010100 | ||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Тэрэбо́ўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Былы адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснай Тэрэбоўлі ўзніклі ў часы неаліту. З XI ст. горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны XIV ст. Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. Ад канца XIV ст., пасля будаўніцтва замка, горад стаў цэнтрам абароны супраць наездаў крымскіх татар. У 1594 годзе Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак.
У 1772—1918 гадах, як і ўся Усходняя Галічына, горад у складзе Аўстра-Венгрыі. У лістападзе 1918 — ліпені 1919 гадоў Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР.
У складзе Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, у 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1991 гадах у складзе СССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1565 год — 1 400 жыхароў
- 1785 год — 2 775 жыхароў
- 1930 год — 10 000 жыхароў
- 1975 год — 11 600 жыхароў
- 1989 год — 15 000 жыхароў
- 2001 год — 13 660 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрэбоўля
- Замки та храми України. Прыватная інтернет-старонка (укр.)