Перайсці да зместу

Англійская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Англамоўная Вікіпедыя)
Favicon Вікіпедыі Англійская Вікіпедыя
англ.: English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL en.wikipedia.org (англ.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова англійская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 15 студзеня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 7 051 770
Колькасць выяў 947 717
Колькасць старонак 63 977 230
Колькасць правак 1 305 098 969
Зарэгістраваных удзельнікаў 49 637 562
Актыўных удзельнікаў 109 439
Адміністратараў 834
Глыбіня 1 329,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.

Па стане на 6 верасня 2025, 9:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 7 051 770 артыкулаў, гэта на 935 658 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 49 637 562 удзельніка, з іх 109 439 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 834 удзельніка маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 305 098 969.

  1. The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.