Перайсці да зместу

Армянская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Армянская Вікіпедыя
арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL hy.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Eastern Armenian[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы люты 2005
Колькасць артыкулаў 321 467
Колькасць выяў 12 322
Колькасць старонак 1 180 898
Колькасць правак 10 413 450
Зарэгістраваных удзельнікаў 156 433
Актыўных удзельнікаў 471
Адміністратараў 10
Глыбіня 63
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская Вікіпедыя (арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա) — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 года[1][2]. У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі[3], а цяпер — на 10 жніўня 2025 года — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца 321 467 артыкулаў. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 38 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця

[правіць | правіць зыходнік]

Перайменаванне

[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны 63, што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Зноскі