Перайсці да зместу

Варайская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Варайская Вікіпедыя
вар.: Waray Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL war.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова варайская мова[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 25 верасня 2005
Колькасць артыкулаў 1 266 764
Колькасць выяў 42
Колькасць старонак 2 870 503
Колькасць правак 7 722 909
Зарэгістраваных удзельнікаў 63 799
Актыўных удзельнікаў 68
Адміністратараў 3
Глыбіня 4,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на варайскай мове  (англ.). Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Змяшчае 1 266 764 артыкулаў.

Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітаў тагальскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт-інфарматык Адкрытага ўніверсітэта Філіпін  (англ.)) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 артыкулаў (удвая больш, чым у тагальскім). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзяйсняў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і ўдзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.

Станам на 5 верасня 2025, 3:47 (UTC) у варайскай Вікіпедыі налічваецца 1 266 764 артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на 17-м месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.