Вышкава (Закарпацкая вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Вышкава | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Вишково | |||
|
|||
| 48°01′44″ пн. ш. 23°25′55″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Закарпацкая вобласць | ||
| Раён | Хусцкі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1271 | ||
| Першае згадванне | 1281 | ||
| Ранейшыя назвы | Вишкове, Visk, Văşcova | ||
| ПГТ з | 1976 | ||
| Плошча | 5,26 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 200 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 8100 чалавек | ||
| Шчыльнасць | 1577,9 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3142 | ||
| Паштовы індэкс | 90454 | ||
| Аўтамабільны код | AO і КО / 07 | ||
| КААТУУ | 2125355300 | ||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Вышкава[1] (укр.: Вишково) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Хусцкага раёна над ракой Цісай каля мяжы з Румыніяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1329 г. Вышкава мела статус «вольнага каралеўскага горада» Мармарошскага камітату; каля мястэчка існаваў Вышкаўскі замак (аб чым сведчыць назва гары ў ваколіцах пасёлка — Вархэдзь (венг.: Замкавая гара"). У XIX ст. - гэта гандлёвае мястэчка Хусцкага павета. З 1620 г. вядомы герб мястэчка: на срэбным фоне дзікі казёл натуральнага колеру, які стаіць на зялёнай гары з трыма вярхамі. У канцы XIV — пачатку XV ст. Вышкава на некаторы час пераходзіць ва ўласнасць валашскіх ваяводаў Драга і Балка. Да гэтага перыяду значэнне Вышкаўскага замку паступова памяншалася. За 20 кіламетраў на паўночны захад ад гэтага замка будуецца магутны каменны замак у горадзе Хуст, які бярэ на сябе функцыі галоўнага ўмацавання Мармарошскага камітата. Паралельна з ростам магутнасці Хуста працягваўся заняпад Вышкаўскага замка, які страціў былое значэнне. Верагодна, ужо да пачатку XV ст. замак быў цалкам закінуты і больш не аднаўляўся. Вышкаўскі замак праіснаваў адносна нядоўга - каля 100 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»