Перайсці да зместу

Кабылэцка Паляна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Кабылэцка Паляна
укр.: Кобилецька Поляна
48°03′27″ пн. ш. 24°04′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Закарпацкая вобласць
Раён Рахіўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1672
Першае згадванне 1512
ПГТ з 1971
Плошча 22,61 км²
Вышыня цэнтра 412 м
Водныя аб’екты Shopurka River[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 3500 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3132
Паштовы індэкс 90620
КААТУУ 2123655800
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Кабылэцка Паляна (Украіна)
Кабылэцка Паляна
Кабылэцка Паляна

Кабылэцка Паляна[1] (укр.: Кобилецька Поляна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці Украіны, гарналыжны курорт у Карпатах.

Першае дакладнае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1672 годам. У 1910 годзе, з’яўляючыся часткай Венгерскага каралеўства, сяло мела 1 832 жыхары — русінаў, венграў і немцаў. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 годзе, як і ўсе Закарпацце, вёска адышла да Чэхаславакіі. У 1939 годзе тут добраахвотнікі абаранялі Карпацкую Украіну ад венгерскіх акупантаў. У 1945 годзе адышла да Савецкага Саюза ў складзе УССР.

Мястэчка — таксама гарналыжны курорт ля падножжа гары Кабылы (1177 м). На гэтым гарналыжным комплексе ёсць два спускі даўжынёй 500 і 800 м, працуе пункт пракату лыжнага рыштунку, ёсць інструктары, аўтастаянка. Перапад вышынь 50 і 80 метраў. Шырыня гарналыжных трас на курортным комплексе «Трэмбыта» ў пасёлку дасягае 100 метраў. За 3 км ад комплеску «Трэмбыта» на перавале знаходзіцца турыстычны прытулак "Перавал "(850 м над узроўнем мора), куды арганізуюцца лыжныя прагулкі.