Перайсці да зместу

Усць-Чорна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Усць-Чорна
укр.: Усть-Чорна
48°19′09″ пн. ш. 23°56′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Закарпацкая вобласць
Раён Цячыўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1760
Ранейшыя назвы Königsfeld
ПГТ з 1957
Вышыня цэнтра 530 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1500 чалавек (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3134
Паштовы індэкс 90520
КААТУУ 2124456500
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Усць-Чорна (Украіна)
Усць-Чорна
Усць-Чорна

Усць-Чорна (укр.: Усть-Чорна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Цячыўскага раёна ў Карпатах.

Гісторыя паселішча пачынаецца ў 1775 г., калі сюды па загадзе аўстрыйскай імператрыцы Марыі-Тэрэзіі, накіравалі 108 сем'яў лесарубаў для асваення лесу і будаўніцтва. Першыя немцы-перасяленцы (майстры па дрэваапрацоўцы і іншыя спецыялісты лясной галіны) прыйшлі сюды на жыхарства з аўстрыйскіх раёнаў Эбен Зес, Бад Ішль, Гоізерн. Новыя жыхары нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес аж да Аўстрыі. Развіваць пасёлак пачалі ад моста праз Чорны паток і далей у напрамку да Рускай Мокрай. Калі колькасць насельніцтва вырасла, то будаўніцтва пачалі ў напрамку вёскі Красна.

1929 г. адзначыўся пабудовай вузкакалейкі з Дубовага да Усць-Чорнай уладай Чэхаславакіі. Праіснавала дадзеная вузкакалейка да 1990-х гг., а потым яе змыла паводка ў 1999 г.