Міжгір’я (Закарпацкая вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
Міжгір’я | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Міжгір’я | |||||
|
|||||
48°31′43″ пн. ш. 23°30′07″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Вобласць | Закарпацкая вобласць | ||||
Раён | Міжгірскі раён | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Першае згадванне | 1415 | ||||
Ранейшыя назвы | Валавэ, Валавэ Поле | ||||
ПГТ з | 1947 | ||||
Плошча | 4,58 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 450 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 9400 чалавек (2022) | ||||
Шчыльнасць | 2098 чал./км² | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +380-3146 | ||||
Паштовы індэкс | 90000 | ||||
Аўтамабільны код | AO і КО / 07 | ||||
КААТУУ | 2122455100 | ||||
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Міжгір’я[1] (укр.: Міжгір’я) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны на тэрыторыі Бойкаўшчыны, цэнтр Міжгірскага раёна, вядомы курорт і турыстычны цэнтр у Карпатах.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 133 км на ўсход ад абласнога цэнтра — Ужгарада, у Міжгірнай катлавіне, якую атачаюць горныя масівы Баржава (з захаду) і паўднёва-заходняя частка ўнутраных Гарган (з усходу). Высокія вяршыні, размешчаныя паблізу: на паўночным усходзе-Каменка (1587 м) і на паўднёвым захадзе — Кук (1365 м). Праз пасёлак праходзяць аўтадарогі Далына — Хуст і Ніжнія Вароты — Калачава-Буштына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра Валавэ (Валавэ Полэ) датуецца 1415 г., паселішча ўзгадваецца як адно з уладанняў венгерскіх феадалаў Урмезэіў. Пасля — Довгаіў, Ліпчаіў. З сярэдзіны XIX ст. вядомая пячатка паселішча з выявай вала (што абыгрывала назву паселішча) і кірылічным надпісам: «Пячатка вёскі Валавэ».
Па народных паданнях і па самай распаўсюджанай версіі даследчыкаў назвалі паселішча Валавэ першыя пасяленцы-жывёлагадоўцы, якія пасвілі валоў пад гарамі Кук (1365 м) і Каменка (1587 м). Гэтыя пастухі будавалі для сябе калыбы, а пасля — невялікія хаціны, так з’явілася невялікае сяло. Новаму селішчу жыхары далі назву самай вялікай сваёй каштоўнасці — сваіх валоў, якія дапамаглі выжыць першым пасяленцам у цяжкіх горных умовах.
Па іншай версіі, першымі даліну асвойвалі лесарубы, якіх зацікавіў тут хвойны лес, бо ўніз па тячэнню рэчак Рака і Ціса пераважаў ліставы лес. Транспартавалі драўніну з гор да ракі па пракладзеных спецыяльных драўляных жолабах, якія называліся «валовы» (гэта слова і цяпер бытуе на Верхавіне). Вось так паселішча, дзе праводзілася нарыхтоўка лесу, выкарыстоўваючы валовы, атрымала назву — Валавэ (Валавэ Поле). З часам жолабы (валовы) для транспарціроўкі лесу сталі называцца рызамі — у часы з’яўлення ў краі нямецкіх каланістаў.
У савецкія часы, у 1953 г. ужо вялікаму райцэнтру Валавэ прысвоілі больш паэтычную назву — Міжгір’я, што адпавядае натуральнаму размяшчэнню пасёлка (існуюць таксама здагадкі, што назва была зменена, каб прадухіліць блытаніну з назвай іншага раённага цэнтра Закарпацця — Валавэць).
У канцы XIX ст. Валавэ стала цэнтрам павета Мармарошскага камітату, які ахопліваў увесь басейн рэчкі Рака. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 г. паселішча адыйшло да Чэхаславакіі. Пасля абвяшчэння 15 сакавіка 1939 г. поўнай самастойнасці Карпацкай Украіны, Валавэ ўвайшло ў яе склад. У 1945 г. яна адышла да СССР у складзе УССР. У 2001 г. пасёлак атрымаў новы герб, яго аўтарам стаў вядомы мастак-геральдыст, аўтар герба Івана-Франкоўска Іван Марчук.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»