Панонска-русінская Вікіпедыя
Выгляд
пан.-русін.: Википедия на панонским руским язику | |
|---|---|
| | |
| URL | rsk.wikipedia.org |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | панонска-русінская мова |
| Пачатак працы | 17 кастрычніка 2024 |
| Колькасць артыкулаў | 916 |
| Колькасць выяў | няма |
| Колькасць старонак | 2 110 |
| Колькасць правак | 12 777 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 1 513 |
| Актыўных удзельнікаў | 12 |
| Адміністратараў | 1 |
| Глыбіня | 10,3 |
Панонска-русінская Вікіпедыя (па-панонска-русінску: Википедия на панонским руским язику) — раздзел Вікіпедыі на панонска-русінскай мове.
Паводле колькасці артыкулаў панонска-русінская Вікіпедыя займае 21-е месца сярод славянскіх раздзелаў Вікіпедыі, 318-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі і 325-е месца паводле якасці артыкулаў. Па стане на 26 кастрычніка 2025 года змяшчае 916 артыкулаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе панонска-русінская мова атрымала ад Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) уласны код rsk з назвай «русінская/руснацкая мова» (англ.: Ruthenian/Rusnak language). Раней яна лічылася часткай «русінскай мовы» (з кодам rue)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ISO 639-3: Change Request Documentation: 2021—005. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 23 жніўня 2021.