Перайсці да зместу

Ісакава (Лоінскае сельскае паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ісакава
55°06′38″ пн. ш. 31°29′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214546 і 214534
Код АКАТП 66244854029
Паказаць/схаваць карты
Ісакава (Расія)
Ісакава
Ісакава

Ісакава (руск.: Исаково) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лоінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 17 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 47 км на паўночны захад ад Смаленска, за 4 км на захад ад аўтадарогі 66К11 СмаленскНевель. За 29 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Пасялковая на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі