Ванлярава
Вёска | |
Ванлярава | |
---|---|
54°45′00″ пн. ш. 31°40′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
Муніцыпальны раён | Смаленскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Вышыня цэнтра | 172 м |
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 481 |
Паштовы індэкс | 214506 |
Код АКАТП | 66244836026 |
Паказаць/схаваць карты | |
Ванлярава (руск.: Вонлярово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 225 жыхароў (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй вобласці за 22 км на захад ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Вуліцы: Дачная, Будаўнікоў. Вялікі добраўпарадкаваны парк. Частка жыхароў вёскі з’яўляецца вымушанымі перасяленцамі з Літвы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад памяншальнай ад прозвішча ўладальніка, паўднёва-германскага рыцара Якава фон-Лера, які служыў караля Уладзіслава Вазы.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Лясніцтва, крама.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі. Было заселена ў 1-м тысячагоддзі да н.э. плямёнамі днепра-дзвінскай культуры, у XII—XIII выкарыстоўвалася пад феадальную сядзібу.
- Помнік архітэктуры: Царква Аляксандра Неўскага, 1853 год. Гранітныя калоны алтара створаны па праекце вядомага беларускага мастака і скульптара Мікешына М. І..