Перайсці да зместу

Саколья Гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Саколья Гара
54°45′22″ пн. ш. 32°12′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214510
Код АКАТП 66244839018
Паказаць/схаваць карты
Саколья Гара (Расія)
Саколья Гара
Саколья Гара

Саколья Гара (руск.: Соколья Гора) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Козінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 62 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на ўсход ад Смаленска, за 8 км на поўдзень ад аўтадарогі Р134 «Старая Смаленская дарога» Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў, на беразе ракі Дняпро. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Саколья Гара на лініі Смаленск — Рослаўль.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі