Перайсці да зместу

Герчыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Герчыкі
54°31′24″ пн. ш. 32°01′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 211 м
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214512 і 214515
Код АКАТП 66244892013
Паказаць/схаваць карты
Герчыкі (Расія)
Герчыкі
Герчыкі

Герчыкі (руск.: Герчики) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 15 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на левым беразе ракі Упакой. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Аўтобуснае злучэнне са Смаленскам. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

З 1986 года функцыянаваў летні аздараўленчы лагер смаленскага завода халадзільнікаў ААТ «Айсберг».

  • Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі на левым беразе ракі Упакой.
  • Мемарыяльная дошка ў памяць пра Герчыкаўскую падпольную арганізацыю. Усталявана на сядзібным доме Карбутоўскіх у 1981 годзе.
  • Помнік архітэктуры: Царква Троіцы, 1808 год.

Зноскі