Перайсці да зместу

Рагачова (Карахоткінскае сельскае паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рагачова
54°50′32″ пн. ш. 32°09′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214036
Код АКАТП 66244842022
Паказаць/схаваць карты
Рагачова (Расія)
Рагачова
Рагачова

Рагачова (руск.: Рогачево) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 18 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 4 км на паўночны ўсход ад Смаленска, за 8 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Калодня. За 4 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ваўчайка на лініі МаскваМінск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі