Кошчына
Выгляд
Вёска | |
Кошчына | |
---|---|
54°36′00″ пн. ш. 32°11′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
Муніцыпальны раён | Смаленскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Вышыня цэнтра | 199 м |
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 481 |
Паштовы індэкс | 214513 |
Код АКАТП | 66244845001 |
Паказаць/схаваць карты | |
Кошчына (руск.: Кощино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 22 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 1,5 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск на левым беразе ракі Сож. Насельніцтва — 1875 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Кошчынскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Сырны завод, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, дом культуры, пошта, музычная і мастацкая школы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Абеліск на брацкай магіле 28 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
- У вёсцы рэшткі старадаўняга парку маёнтка Храпавіцкіх.