Перайсці да зместу

Вярхоўе (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вярхоўе
54°54′46″ пн. ш. 31°45′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 190,6 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 480 чал. (2010)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214540
Код АКАТП 66244806015
Паказаць/схаваць карты
Вярхоўе (Расія)
Вярхоўе
Вярхоўе

Вярхоўе (руск.: Верховье) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 418 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 16 км на паўночны захад ад г. Смаленска, на берагах ракі Удра ля аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча. Вёска газіфікавана. Рэчка Удра вельмі маленькая і дробная, шырынёй 2-6 метраў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Асфальтабетонны завод, школа з няпоўнай сярэдняй адукацыяй (9 класаў), крамы, медпункт, пошта і клуб. Раней у вёсцы існавала Вопытна-вытворчая гаспадарка «Вярхоўе» Усесаюзнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1997 годзе на яго базе быў утвораны ФД УП для забеспячэння харчом выпраўленчых устаноў Смаленскай вобласці. У 2001 годзе пры Фгупе была арганізавана адзіная ў вобласці сельскагаспадарчая калонія — Федэральная казённая ўстанова «Калонія-паселішча № 7 УФСВН Расіі па Смаленскай вобласці».[2]

Зноскі

  1. Итоги переписи 2010 г. Смоленская область
  2. ФКУ КП-7(недаступная спасылка). УФСВН Расіі па Смаленскай вобласці (16 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 16 лістапада 2018.