Старае Купрына
Выгляд
| Вёска | |
| Старае Купрына | |
|---|---|
| 54°49′00″ пн. ш. 31°41′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Смаленскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 176 м |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 481 |
| Паштовы індэкс | 214560 і 214525 |
| Код АКАТП | 66244821016 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Старае Купрына (руск.: Старое Куприно) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на захад ад Смаленска, за 2 км на ўсход ад аўтамагістралі M1, на паўночным беразе возера Купрынскае. За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Купрына на лініі Смаленск — Віцебск. Уваходзіць у склад Гнёздаўскага сельскага паселішча.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс помнікаў археалогіі ў раёне вёскі на паўночным беразе возера Купрынскае:
- Стаянка эпохі неаліту за 800 м на паўночны захад ад вёскі.
- Стаянка эпохі неаліту за 500 м на паўночны захад ад вёскі. Выкарыстоўвалася ў 4-3 тысячагоддзях да н.э.
- Гарадзішча за 1 км на паўночны захад ад вёскі. Гарадзішча з’явілася ў сувязі з праходзілым тут волакам з Заходняй Дзвіны у Дняпро ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э.
- паселішча за 500 м на паўднёвы захад ад вёскі. Выкарыстоўвалася плямёнамі тушамлінскай культуры ў IX ст., а ў XI—XIII ст. было заселена старажытнарускім насельніцтвам.
- Курганная група (25 шарападобных курганоў вышынёй да 1,9 м) за 700 м на паўночны захад ад вёскі. Насыпаны крывічамі ў X—XI стст.
- Курганная група (2 кургана) за 800 на паўночны захад ад вёскі.