Перайсці да зместу

Навасельцы (Гнёздаўскае сельскае паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Навасельцы
54°47′56″ пн. ш. 31°45′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214034
Код АКАТП 66244821009
Паказаць/схаваць карты
Навасельцы (Расія)
Навасельцы
Навасельцы

Навасельцы (руск.: Новосельцы) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гнёздаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 35 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на захад ад Смаленска, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ракітная на лініі МаскваМінск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Тут нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Іван Гаўрылавіч Шаманаў.

Зноскі