Перайсці да зместу

Глушчанкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Глушчанкі
54°47′16″ пн. ш. 31°52′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214525
Код АКАТП 66244821002
Паказаць/схаваць карты
Глушчанкі (Расія)
Глушчанкі
Глушчанкі

Глушчанкі (руск.: Глущенки) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гнёздаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 202 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 5 км на захад ад Смаленска, за 4 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 2 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Гняздова на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі