Быстроўка (Смаленская вобласць)
Вёска | |
Быстроўка | |
---|---|
54°51′21″ пн. ш. 31°03′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
Муніцыпальны раён | Руднянскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Ранейшыя назвы | Дурышкі |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 48141 |
Паштовы індэкс | 216770 |
Код АКАТП | 66238895003 |
Паказаць/схаваць карты | |
Быстроўка (руск.: Быстровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 31 жыхар (2007).
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўдзень ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 10 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1674 годзе згадваецца як вёска Дурышкі ў складзе маёнтка Любавічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[1].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[2].
У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Дурышкі Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Быстроўку[3].
Зноскі
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 4, с. 5
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 5 чэрвеня 1963 года «Пра пераназванне некаторых населеных пунктаў Смаленскай вобласці» // Ведамасці Вярхоўнага Савета РСФСР. — 1963. — № 23. — С. 499—500.