Перайсці да зместу

Лешна (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лешна
54°56′28″ пн. ш. 31°16′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216765
Код АКАТП 66238894006
Паказаць/схаваць карты
Лешна (Расія)
Лешна
Лешна

Лешна (руск.: Лешно) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 310 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 10 км на ўсход ад Рудні, за 5 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 6 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Плоская на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі