Перайсці да зместу

Мохначы (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мохначы
54°46′04″ пн. ш. 30°55′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216774
Код АКАТП 66238850022
Паказаць/схаваць карты
Мохначы (Расія)
Мохначы
Мохначы

Мохначы (руск.: Мохначи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 7 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 9 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Альшанка. За 11 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Красное на лініі МаскваМінск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы нарадзіўся і жыў поўны кавалер ордэна Славы Пётр Вараб’ёў.

Зноскі