Перайсці да зместу

Гранкі (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гранкі
54°51′06″ пн. ш. 31°26′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216730
Код АКАТП 66238815031
Паказаць/схаваць карты
Гранкі (Расія)
Гранкі
Гранкі

Гранкі (руск.: Гранки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 243 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 23 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 1 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Леляква. У 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Пасялковая на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі