Перайсці да зместу

Храпакі (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Храпакі
55°06′38″ пн. ш. 31°10′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216770 і 216780
Код АКАТП 66238860019
Паказаць/схаваць карты
Храпакі (Расія)
Храпакі
Храпакі

Храпакі (руск.: Храпаки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 18 км на поўнач ад Рудні, у 6 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў — Рудня, на беразе ракі Рутавеч. У 20 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі