Перайсці да зместу

Одрына (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Одрына
54°53′32″ пн. ш. 30°50′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216775
Код АКАТП 66238838004
Паказаць/схаваць карты
Одрына (Расія)
Одрына
Одрына

Одрына (руск.: Одрино) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 106 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 14 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 10 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі