Перайсці да зместу

Расвет (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Расвет
54°54′34″ пн. ш. 31°15′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216764 і 216765
Код АКАТП 66238894008
Паказаць/схаваць карты
Расвет (Расія)
Расвет
Расвет

Расвет (руск.: Рассвет) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 3 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 10 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 1 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Лешчанка. За 3 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Плоскае на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[1].

У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Трутні Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Расвет[2].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 5 чэрвеня 1963 года «Пра пераназванне некаторых населеных пунктаў Смаленскай вобласці» // Ведамасці Вярхоўнага Савета РСФСР. — 1963. — № 23. — С. 499—500.