Перайсці да зместу

Саланец (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Саланец
54°57′11″ пн. ш. 30°58′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216761 і 216775
Код АКАТП 66238838006
Паказаць/схаваць карты
Саланец (Расія)
Саланец
Саланец

Саланец (руск.: Солонец) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 22 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 5 км на захад ад Рудні, за 3 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

На сямейных могілках роду Заблоцкіх у маёнтку Саланец Заблоцкі пахаваны беларускі і польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец і графік Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі (1809—1886).

Зноскі