Перайсці да зместу

Карташавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карташавічы
55°04′07″ пн. ш. 31°10′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216780
Код АКАТП 66238860013
Паказаць/схаваць карты
Карташавічы (Расія)
Карташавічы
Карташавічы

Карташавічы (руск.: Карташевичи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 210 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 4 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Рутавеч. За 16 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі