Перайсці да зместу

Целяпні (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Целяпні
55°12′27″ пн. ш. 31°02′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216782 і 216783
Код АКАТП 66238833013
Паказаць/схаваць карты
Целяпні (Расія)
Целяпні
Целяпні

Целяпні (руск.: Теляпни) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 9 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 28 км на поўнач ад Рудні, за 19 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Сухая Паленіца. За 29 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі